Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля в 07:28
56 просмотров

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе адукацыі ён прайшоў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку - гавары па-беларуску!"
?Дзень пачаўся з акцыі "Давайце вітацца па-беларуску".
Вучні сустракалі ўсіх з беларускамоўнымі вітаннямі, пажаданнямі поспеху.
?На перапынках была магчымасць праявіць свае веды ў адгадванні розных загадак і рэбусаў. Кожны ўдзельнік мог атрымаць за правільны адказ "мовік". ?Мовікі можна абмяняць на адзнакі па беларускай мове ці літаратуры.
?Вучні 10 класа ўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні "Ведай мову сваю, беларус!"
?Вучні 8 "Б" класа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове.
?На інфармацыйных хвілінках вучням расказвалі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра адметныя асаблівасці беларускай мовы.
?Вучні 8 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "У пошуках скарбаў".
Сёння была магчымасць пазнаёміцца з 1 нумарам "Класнай газеты", рэдактарамі якой выступілі ўсе жадаючыя.
Мова гучала! Слова звінела!♥
Па калідорах разлівалася беларуская песня!
Дзень прайшоў ярка і насычана.

   

   

    

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.