Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2023 в 17:05
110 просмотров

І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.

(Марыя Новікава)

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку”або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Міжнародны Дзень Роднай мовы адзначаецца па ўсім свеце. Школьная бібліятэка  падтрымала гэту ініцыятыву. Гэты дзень у школьнай бібліятэцы (загадчык Алена Пятроўна Сувалава) прайшоў  пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй  па-беларуску”.

  • Была  агранізавана  кніжная выстава  “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, на якой былі прадстаўлены мастацкія творы беларускіх аўтараў. Чытачы бібліятэкі мелі  магчымасць пазнаеміцца з  вершамі, апавяданнямі, казкамі Я.Коласа, Я.Купалы, Р.Барадуліна, Н.Галіноўскай  і іншых пісьменнікаў.

       

  • Зроблена выстава-гульня  “Пагавары са мной на мове…”, каля  яе   праводзіліся  розныя літаратурныя гульні.  Напрыклад : “Складзі казку”,  “Ланцужок беларускіх слоў”, “Разгадай крыжаванку”, ”Знайдзі кветачку” і іншыя.

                                 Вучні 4 “Б” класа сталі ўдзельнікамі гадзіны беларускамоўя “Дзень роднай мовы”. Бібліятэкар зрабіла кароткае паведамленне аб роднай мове. Яна запрасіла  паспрабаваць гадзіну размаўляць па-беларуску.

          

  • Дзяўчынкі і хлопчыкі з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі народныя беларускія казкі, чыталі вершы.

       

  • Усе добра папрацавалі і справіліся з заданнямі  на выдатна, паказалі  веданне беларускай мовы. Алена Пятроўна звярнула ўвагу на тое, што трэба шанаваць сваю мову, свае казкі, звычаі, таму што гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Завяршылася  гадзіна  беларускамоўя спевам Дзяржаўнага Гімну Рэспублікі Беларусь.

  

  • За актыўны  ўдзел дзеці былі ўзнагароджаны  кніжнымі закладкамі і салодкімі прызамі.

Любіце і шануйце родную мову!

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.