Інтэлектуальная гульня па беларускай мове "У пошуках скарбаў"

Дата: 19 февраля 2023 в 20:05
169 просмотров

18 лютага сярод вучняў ІХ "А" і ІХ "Б" класаў была праведзена інтэлектуальная гульня па беларускай мове "У пошуках скарбаў". Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, успаміналі творы беларускай літаратуры, якія вывучалі раней, тлумачылі беларускамоўныя словы. Гульня прайшла ў атмасферы азарту і спаборніцтва. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда вучняў ІХ "А" класа "Кветачкі". За ўдзел усе вучні атрымалі сюрпрыз у выглядзе мовікаў, якія можна будзе абмяняць на станоўчую адзнаку па беларускай мове ці літаратуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.