Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

Дата: 26 сентября 2022 в 08:36, Обновлено 26 сентября 2022 в 08:39
147 просмотров

Беларусь, ты не забыта.

У душы, як Божы знак:

Хата… Канюшына… Жыта…

Бульба… Бусел… Шпак…

Мроя… Хлопец закаханы…

Цемра… Шлях дамоў…

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў!

Еўдакія Лось

Менавіта пад такім дэвізам пачаўся тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага”.

Яшчэ 16 верасня вучні VIII-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным Дню народнага адзінства. А ўжо 19 верасня  дзень прайшоў пад лозунгам “Багацце беларускай мовы “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова”. У бібліятэцы была аформлена выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.   Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”: на працягу дня вучні размаўлялі па-беларуску не толькі з настаўнікамі, але і паміж сабой.

Вучнямі з першага па адзінаццаты класы былі падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі, у якіх яны пажадалі роднай мове квітнець, заставаца заўсёды ў добрым настроі а таксама “прыгожых слоў і сапраўдных сяброў”.  Пасля ўсе паштоўкі былі сабраны ў адну прэзентацыю “Пажаданні роднай мове”.

З вялізным задавальненнем вучні V-XI класаў прынялі ўдзел у анлайн-чэленджы “Мова краіны маёй”, а таксама ў стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

20 верасня стаў днём роднай мовы ў культуры і мастацтве “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.

У гэты дзень вучні разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”. Пасля на тэрыторыі школы прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Навучэнцы не толькі ўспомнілі разнастайнасць беларускай кухні, але і паведамілі пра асаблівасці прыгатавання страў. А на прыканцы дня адбылася квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”.

21 верасня у межах тыдня беларускай мовы ў школе прайшоў конкурс творчых работ "За што я люблю родную зямлю". Старшакласнікі падзяліліся сваімі думкамі па тэме “За што я люблю сваю родную зямлю”.  Кожны з іх захапляецца прыродай роднага краю і адзначае, што наша родная зямля – гэта самае прыгожае месца на свеце. Кожны імкнуўся перадаць захапленне сваёй малой радзімай – тым куточкам, дзе нарадзіўся і вырас, дзе жывуць яго бацькі, куды заўсёды хочацца вярнуцца. Усе яны ганарацца яе дасягненнямі і вераць у шчаслівую будучыню. Вось толькі некаторыя вытрымкі з сачыненняў.

Хадатовіч Аляксандр: "Я люблю сваю зямлю за яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі, за блакітнае і мірнае неба над галавою. Люблю свой горад Новалукомль, дзе нарадзіўся і вырас, сказаў першае слова, знайшоў надзейных сяброў”.

Джанаян Алена: “Я вельмі люблю сваю краіну з-за людзей. Беларусы – народ працавіты, талерантны і культурны. Нашы людзі заўжды сардэчна прымаюць гасцей, гатовыя дапамагчы любому, хто трапіў у бяду”.

Рог Даніла: “У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця кожнага чалавека ў розных напрамках. Мы жывём у роднай Беларусі, мы марым і верым у шчаслівую будучыню. У кожнага з нас ёсць свае жаданні і надзеі. Няхай яны абавязкова спраўдзяцца!”
       А вучні V-VIII класаў прадставілі свае малюнкі, напрыклад, Канашэвіч Аліна з VI «А»  клакса замацавала свой малюнак  вершам Алеся Казекі “Я – маленькая кропля з крыніцаў святых”.

Апроч конкурсу творчых работ, у гэты дзень навучэнцы паўдзельнічалі ў віртуальных экскурсіях па маршрутах, звязаных з жыццем і дзейнасцю знакамітых “майстроў слова”. Так, напрыклад,  IX ”А” і  IX “Б” класы апынуліся ў Полацку – Радзіме Е. Полацкай і Ф.Скарыны, а вучні VII “Б” і VII “В” – у Тураве – Радзіме К. Тураўскага.

На наступны дзень, у чацвер, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры была праведзена акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Падчас акцыі прагучалі вершы: Я. Купалы “Роднае слова”, А. Грачанікава “Мова”, Р. Барадуліна “Мая мова”, С. Чыгрына “Кажыце сваяцтва, а не радство”, М.Танка “Родная мова”, А. Пысіна “Дала мне маці гэту мову...”, П. Панчанкі “Родная мова”, Л. Дайнекі “Беларусь, ты не забыта...” і г.д.

Пасля вучні ІХ-ХІ класаў разам з бібліятэкарам паўдзельнічалі ў літаратурнай гасцёўне “Янка Купала і Якуб Колас”.

Завяршэннем тыдня беларускай мовы стала творчая акцыя-конкурс “Чытаем Максіма Танка”, у якой прынялі ўдзел вучні ІV-ХІ класаў. Падчас акцыі вучні паглядзелі відэаролік пра паэта, больш падрабязна пазнаёміліся з яго біяграфіяй, творчасцю. Акрамя таго, прайшоў конкурс на чытанне вершаў Максіма Танка, па выніках якога былі выяўлены пераможцы: ГРАН-ПРЫ – Джанаян Алена, вучаніца ХІ класа; 1 месца – Міцяшын Міхаіл, вучань VIIІ “Б” класа; 2 месца – Каралева Арына, вучаніца VII “Б” класа, 3 месца – Бакан Ксенія, вучаніца V “А” класа.

Глядзець фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.