21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2021 в 15:39
233 просмотра

Изображение

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Ён адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА, пачынаючы з 2000 года. Штогод у нашай школе ў гэты дзень праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

Мова! Родная мова! Матчына мова!

Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.

Родная мова – гэта не толькі сродак зносін паміж людзьмі, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.

20 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прайшло свята "Гімн роднай мове".

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.