Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2020 в 10:27, Обновлено 25 февраля 2020 в 18:25
268 просмотров

Изображение

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце.

Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. На 96 % моў размаўляе толькi 4 % насельнiцтва. Не маюць пісьменнасці 80 % афрыканскiх моў. Штогод вымiрае каля дзесятка моў.

Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. Перш за ўсё названая праблема актуальная для так званых «малых» моў і моў нацыянальных меншасцей. Спецыфіка моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у тым, што галоўным аб’ектам увагі ў гэты дзень становіцца беларуская мова – дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.

І гэты святочны для нашай установы дзень не застаўся па-за ўвагай. Ужо з раніцы на першым паверсе ўстановы  Данік Ліпатаў і Вікторыя Кручок, вучні V“А” класа, сустракалі вучняў, настаўнікаў, бацькоў з віншаваннямі да Дня роднай мовы і прапаноўвалі паўдзельнічаць у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Удзельнікамі акцыі сталі ўсе, хто пажадаў, а такіх было шмат. За правільна перакладзенае слова на рускую мову ўдзельнікі акцыі атрымлівалі памятныя падарункі. Таксама была праведзена акцыя “Перакладзі слова на родную мову”, дзе ўдзельнікам прапаноўвалі выявы розных прадметаў, а яны называлі іх па-беларуску. Па заканчэнні акцыі атрымаўся каляровы слоўнічак з малюнкамі.

На перапынках ішла  відэатрансляцыя “Смак роднай мовы”, дзейнічала фотазона “Адметнасць беларускага алфавіту”. Цэлы дзень праводзілася шэраг мерапрыемстваў і гульняў, прысвечаныя роднай мове: квэст-гульня “Беларуская скарбонка” (V класы), свята “Гімн роднай мове” (VIII класы), гульня-віктарына “Гукі роднай мовы” (VI класы).

Для IX – XII класаў быў аб’яўлены конкурс відэаролікаў на самае лепшае выкананне вершаў беларускіх пісьменнікаў “Самая мілагучная мова мая”. Конкурс праходзіў у выглядзе анлайн-галасаванне ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”. У канцы галасавання былі аб’яўлены пераможцы. Такімі сталі IX “А” клас. Віншуем! Вы-вялікія малайцы!

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.