Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Абласная метадычная дызайн-сесія «Творы Я. Купалы і Я. Коласа: педагагічныя практыкі ў адукацыйным працэсе»

Дата: 22 декабря 2022 в 21:10, Обновлено 22 декабря 2022 в 21:38
113 просмотров

21 снежня 2022 года ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася абласная метадычная дызайн-сесія "Творы Я. Купалы і Я. Коласа: педагагічныя практыкі ў адукацыйным працэсе", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У адпаведнасці з планам работы інстытута адбылося новафарматнае навукова-практычнае мерапрыемства, якое аб’яднала педагогаў Віцебскай вобласці для абмеркавання прадметна-метадычных аспектаў вывучэння жыцця і творчасці Я.Купалы і Я. Коласа ў школьнай праграме.

У мерапрыемстве прынялі удзел Мацарская Алена Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, і вучаніца XI класа Гараніна Анастасія.

Педагагічная дызайн-сесія - фармат па распрацоўцы інавацыйных адукацыйных ідэй для рашэння складаных праблем, у аснове якога ляжаць творчы падыход і арыентацыя на запыты настаўнікаў. Сутнасць правядзення дызайн-сесіі гучыць так: ад метадычнай праблемы да дзейснай практыкі - і заключаецца ў атрыманні і пераасэнсаванні інфармацыі, генерыраванні ідэй для таго, каб выбраць аптымальны шлях (шляхі) для стварэння ўласнага метадычнага прадукту.

Дызайн-сесія праводзілася ў фармаце двух мерапрыемстваў: тэматычнага круглага стала і воркшопа.

Заняткі воркшопамі (сучасныя педагагічныя майстэрні, якія дазволяць удасканаліць уменні стварэння пэўнага метадычнага прадукту) адбыліся на дзвюх пляцоўках: «Інтэграцыя метадаў і навейшых тэхналогій пры вывучэнні твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа на ўроках беларускай літаратуры ў VII класе» і «Адвент-каляндар як форма арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў».

Праца Мацарскай Алены Анатольеўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, атрымала станоўчыя водгукі і высокую адзнаку за практыкаарыентаваны падыход прадстаўленага майстар-класа, метадычную кампетэнтнасць у выкарыстанні тэхнік візуалізацыі.

Удзел у дызайн-сесіі пацверджаны сертыфікатамі.

Глядзець фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.